Што прыпас?

Ветэрану-будаўніку А.П. Якубенку.

Пэўна, да кожнага 
                 прыходзіць час,
Калі ён стала, 
               мудра разважае,
А што пакіну я, 
                    а што прыпас
Сваім нашчадкам, 
                               свайму краю?
Адзін — шчодры малады садок,
Другі — прасторную 
                                святліцу-хату,
А трэці — горыч 
                          і праблем клубок,
Чацвёрты… узрасціў 
                              дзяцей багата.
Мой даўні сябра Анатоль
З кагорты тых, хто творыць
І людзям радасць, а не боль,
Руплівай працай дорыць.
Яго тварэнне — нам жыллё:
Адна — й шматпавярхоўкі
На месцах, дзе расло быллё,
Ды зрэдзь кусткі лазоўкі.
Шмат іншых важных пабудоў:
Дзетсады, сталовыя, 
                         крамы, кацельні…
За сорак пройдзеных гадоў
Па рыштаваннях з кельмай.
У сцюжу, слоту дый жару,
Часам, пры шквальным ветры
Уклейваў цэглу ў сцяну,
Нарошчваў сантыметры.
А побач — кемныя хлапцы,
Ягоны вучні, выхаванцы,
Шчыруюць спрытна, як спяцы,
І ўсё — прыгожа, усё з глянцам.
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
7 февраля 2015

Добавить комментарий