Хто лепшы шашыст?

 

У Касцюковічах прай­шоў занальны шашачны ­тур­нір сярод пажылых ­лю­­­дзей – наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту РЦСАН і членаў Беларускага грамадскага аб’яднан­ня ветэранаў. Крычаў прад­ставіла каманда «Усмешка” ў складзе Раісы Несцярэнка і Уладзіміра Бачкова. Нашы шашысты заваявалі 3-е месца. Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі 5 каманд. 

Добавить комментарий