“Конік”

У манежным зале ФАКа адбылося першынство раёна па скачках у вышыню “Конік” сярод школьнікаў раёна.
У старэйшым узросце, 2002-2003 г.н., сярод дзяўчын першае месца заняла Анастасся Хомчанка (СШ № 7), другой была Марыя Пісарава (СШ № 1) і трэцяй — Аліна Папянкова (СШ № 3). Сярод юнакоў гэтага ўзросту пераможцам стаў Дзмітрый Сільчанка (СШ № 5), другім – Міхаіл Клімянкоў (СШ № 1), трэцяе месца падзялілі Кірыл Пугачоў (Бацвінаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа) і Максім Цілюпа (СШ № 8).
Ва ўзроставай катэгорыі 2004 г.н. сярод дзяўчын першай стала Вольга Арцёмава (СШ № 5), другой – Яна Безбародава (СШ № 3) і трэцяй – Валерыя Ламанава (СШ № 8). Сярод юнакоў гэтага года нараджэння лепшым быў Андрэй Лявонаў (Бацвінаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа), на другім месцы — Ягор Азаронак (СШ № 1) і на трэцім — Віталь Заплітны (Бацвінаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа).
Ва ўзросце 2005-2006 г.н. сярод дзяўчын першае месца заваявала Паліна Мацвеева (СШ № 1), на другім — Паліна Церашчук (СШ № 1) і на трэцім — Вікторыя Мышкоўская (СШ № 3). Сярод хлопцаў першым стаў Анатоль Кукрэш (СШ № 8), другое месца ў Яўгена Асмалоўскага (СШ № 3) і трэцяе – у Міхаіла Казлова (СШ № 7).
У самай малодшай групе — 2007 г.н. і маладзей — сярод дзяўчынак першай стала Улада Прымак (СШ № 8), другой — Сафія Жарыкава (СШ № 1) і трэцяй — Яна Семянкова (СШ № 5). Сярод хлопчыкаў першым быў Данііл Пархневіч (СШ № 1), другім – Мікіта Ракоўскі (СШ № 5) і трэцім — Максім Ерашэвіч (Бацвінаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа).
У камандным першынстве пераможцай стала каманда СШ № 1, на другім месцы – СШ № 8, на трэцім – СШ № 5. Сярод сельскіх школ пераможцам стаў Бацвінаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, на другім месцы – Бельскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа.
Эдуард Прыгонікер.

Добавить комментарий