На другой нечарговай сесіі

На другой нечарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, якую правяла старшыня райсавета Ірына Пруднікава, унесены шэраг змяненняў у раней прынятыя рашэнні.
Дэпутаты абралі пастаянныя камісіі райсавета і іх старшыняў, зацвер­дзілі рэгламент работы райсавета. Зацверджаны і план работы раённага Савета і яго рабочых органаў на 2018 год. Вызначаны асноўныя напрамкі дзейнасці райсавета: напрамак дзейнасці дэпутацкага корпусу на рэалізацыю праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна; правядзенне пастаяннай і сістэмнай дэпутацкай работы з насельніцтвам у выбарчых акругах, развіццё іх грамадскай актыўнасці ў выкананні наказаў выбаршчыкаў; развіццё грамадскіх ініцыятыў; удасканаленне работы дэпутацкага корпусу ў накірунку актывізацыі насельніцтва для ўдзелу ў добраўпарадкаванні, навядзенні парадку, азеляненні горада і раёна.
Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *