Да навучальнага года гатовы

Чарговае пасяджэнне райвыканкама прайшло пад кіраўніцтвам старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыя Бачкова. У рабоце пасяджэння бралі ўдзел і выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Крычаўскай выбарчай акрузе № 63 Таццяна Марачкава і начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Рыжкоў.
На пасяджэнні разгледжана пытанне “Аб гатоўнасці ўстаноў адукацыі Крычаўскага раёна да 2019/2020 навучальнага года”. Адзначана, што ў выніку праведзенай работы ўстановы адукацыі Крычаўшчыны гатовы да новага навучальнага года. Са станоўчага боку адзначана работа кіраўнікоў СШ № 8, СШ № 7, Бельскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа, Будзянскай сярэдняй школы, Цэн­тра творчасці дзяцей і моладзі “Крэчут”, яслей-сада № 4.
Пры падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года шэфскую дапамогу аказвалі прадпрыемствы і арганізацыі. Гэта – філіял КУП “Магілёўаблдар­буд” – дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 198, філіял № 714 ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк” г. Крычаў, УКВП “Камунальнік”, дыстанцыя пуці, ААТ “Крычаўцэментнашыфер”, лакаматыўнае дэпо, Крычаўскі філіял ААТ “Булачна-кандытарская кам­панія “Дамачай”, СВК “Калгас імя Суворава”, “Крычаўскі райпаліўзбыт” і іншыя.
У праекце рашэння прадугледжаны шэраг канкрэтных мерапрыемстваў па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школах і дашкольных навучаль­ных установах.
Т. Пятрова.

Добавить комментарий