Абяцанкі-цацанкі…

Аднойчы напачатку леташняга верасня Віктар сеў на веласіпед і паехаў на дачу паблізу вёскі Паклады.

Аднойчы напачатку леташняга верасня Віктар сеў на веласіпед і паехаў на дачу паблізу вёскі Паклады. Дабраўшыся да месца, ён, як звычайна, паставіў свой транспартны сродак з тыльнага боку дома. Сам жа скіраваўся ў агарод праверыць трусоў.
У гэты час да дома Віктара наблізіўся Уладзімір Д. Які гэта быў дзень, ён потым не мог і ўспомніць, бо незадоўга перад візітам прыняў «на грудзі» дзесьці трыста грамаў гарэлкі. Толькі помніць, што час быў пасляабедзенны, але дакладна — аніяк. Наведаўся ж да знаёмага Уладзімір з пэўнай мэтай — пазычыць грошай і ўзяць куртку, якую яму абяцалі за адну паслугу. Праўда, паслугу ён не зрабіў, але чамусьці разлічваў, што гэты прадмет адзення яму аддадуць. Што толькі можа ўзбрысці ў п’яную галаву!
Калі Уладзімір наблізіўся да дома, то заўважыў, што веснічкі былі расчынены. Ён зайшоў на падворак і пакрочыў да ўваходных дзвярэй. Паторгаў за ручку, але аказалася, што дзверы на замку. Тады госць прайшоўся па падворку, прыкінуўшы, што гаспадар корміць трусоў з тыльнага боку дома, і скіраваўся туды. Аднак і там нікога не было, затое пад сценкай стаяў гаспадарскі дарожны веласіпед жоўтага колеру.
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
18 февраля 2015

Добавить комментарий