«Віват, Імперыя дзяцінства!»

"Віват,  Імперыя  дзяцінства!"Дзяцінства — непаўторны час, краіна светлых мар, творчых дасягненняў

Дзяцінства — непаўторны час, краіна светлых мар, творчых дасягненняў, узнёслых думак… Менавіта таму асноўнай задачай кожнага дарослага чалавека з’яўляецца напаўненне жыцця дзіцяці яркімі, светлымі момантамі, раскрыццё яго творчай асобы. Для рэалізацыі пастаўленых задач настаўнікі дадатковай адукацыі «ЦТДзіМ «Крэчут» разам з выхаванцамі ўдзельнічаюць у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях, на якіх дзеці звычайна паказваюць добрыя вынікі. Так, у верасні нашы навучэнцы прымалі ўдзел у абласным конкурсным фестывалі «Віват, Імперыя дзяцінства!» у Горках, мэтай якога з’яўляліся развіццё і папулярызацыя дзіцячай мастацкай творчасці, павышэнне выканаўчага майстэрства, пошук і выяўленне таленавітых дзяцей і моладзі. І на гэтым фестывалі таленты навучэнцаў «ЦТДзіМ «Крэчут» не засталіся незаўважанымі. У прыватнасці, дуэт узорнай студыі «Мазаіка» ў складзе Юліі Асмалоўскай і Уладзіслава Воспішчава ўзнагароджаны дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі «Вакальны ансамбль» (кіраўнік — Наталля Матвеенка). Таксама дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны харэаграфічны калектыў узорнай студыі «Мазаіка» ў намінацыі «Народны стылізаваны танец» (кіраўнік — Аксана Антропенка).
Пад адкрытым небам была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і праведзены майстар-класы па бяросце. Пры падвядзенні вынікаў навучэнцы «ЦТДзіМ «Крэчут»  былі ўзнагароджаны дыпломамі І ступені — Максім Кірпічэнка (кіраўнік — Таццяна Букаўнёва) і Яўгенія Бачкова (кіраўнік — Вольга Бандарэнка), дыпломам ІІІ ступені адзначаны Дзмітрый Жолудзеў (кіраўнік — Аксана Жолудзева). Майстар-класы па рабоце з бяростай прадэманстравалі настаўнікі дадатковай адукацыі Іна Шамрына і Таццяна Антухевіч. Віншуем нашых пераможцаў і жадаем новых творчых дасягненняў!
Дарослыя, напоўніце жыццё сваіх дзяцей яркімі момантамі, дапамажыце развіцца творчай асобе. І дзеці парадуюць вас сваімі вынікамі.
                                                   Наталля Макарэвіч,
                                                   метадыст «ЦТДзіМ «Крэчут».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *