Перавядуць у разрад нездавальняючых

Перавядуць у разрад  нездавальняючых

 

Адзнакі 1 і 2 балы ў 5-11 класах беларускіх школ перавядуць у разрад нездавальняючых, паведаміў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка на падагульняючым пасяджэнні калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БелТА.
«Для павышэння адказнасці вучняў за вынікі вучобы міністэрствам прынята ўжо рашэнне аб увядзенні з наступнага навучальнага года не­здавальняючых адзнак у 5-11 класах — 1 і 2 балы. Пакідаць на другі год з нездавальняючымі адзнакамі пакуль не плануем», — сказаў Ігар Карпенка. 
У перспектыве пасля ўвядзення інстытута незалежнай атэстацыі, якая павінна праводзіцца пры наяўнасці надзейных метадаў ацэньвання, крытэрыяў адкрытасці, празрыстасці, даступнасці інфармацыі, дак­ладных механізмаў зваротнай сувязі кожны выпускнік павінен атры­маць аб’ектыўны адказ на пытанне: якую траекторыю далейшай ­адукацыі яму трэба выбраць. Паводле слоў міністра, гэта будзе садзейнічаць павышэнню матывацыі ў выбары будучай прафесіі.
На працягу 2018 года нараўне з распрацоўкай адпаведнай нарматыўнай базы неабходна арганізаваць правільную растлумачальную работу з усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу. Тым больш што ў бягучым годзе будзе праведзена знешняя ацэнка якасці школьнай адукацыі праз удзел у міжнародным даследаванні PISA. Вясной 2017 года ўжо адбыўся пробны этап, які паказаў, што тэхнічна і арганізацыйна рэспубліка да даследавання гатова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *