Пераможцы раённых алімпіяд

Пераможцы раённых  алімпіяд

 

Завяршыўся раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. На працягу трох выхадных СШ № 8 прыняла больш за 300 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Крычаўшчыны. Пераможцамі сталі 111 школьнікаў. Лідзіруе СШ № 8 – 50 чалавек. Абласны ліцэй № 4 і прафесійны агратэхнічны каледж падрыхтавалі 30 пераможцаў. Добра паказала сябе і СШ № 1 – дып­ломы атрымалі 14 вучняў. У СШ № 7 – 6 пераможцаў, СШ № 3 – 5, СШ № 5 – 1. Праявілі сябе і сельскія вучні. 3 пераможцы – з Будзянскай сярэдняй школы: па тэхнічнай працы – 10-класнік Эдуард Варанцоў (дыплом 1 ступені) і 9-класнік Алег Асмалоўскі (дыплом 3 ступені), па фізіцы – 9-класнік Аляксандр Асмалоўскі (дыплом 3 ступені). З Бельскага ВПК дз/с-СШ і Сакольніцкага ВПК дз/с-СШ перамаглі адпаведна 10-класнік Антон Балдэсаў (дыплом 2 ступені) і 11-класнік Павел Крывашэеў (дыплом 1 ступені). Пераможцы раённых алімпіяд будуць удзельнічаць у абласным этапе. Наш раён прадставяць 36 удзельнікаў. Усяго для ўдзелу ў абласных алімпіядах па рэйтынгу прайшлі 42 пераможцы, 5 з якіх – па 2 прадметах.     
Анжэліка Саўчанка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *