“Мы не прывыклі здавацца і адступаць”

 

Свята сяброўства, згуртаванасці і творчасці – пасвячэнне ў ліцэісты – адбылося ў абласным ліцэі № 4. 10-класнікі з розных раёнаў вобласці сталі паўнапраўнымі навучэнцамі крычаўскай альма-матар.  Традыцыі пасвячэння сёлета споўніўся 21 год. Што значыць быць сапраўдным ліцэістам? Гэта –  любіць веды, імкнуцца быць першым, валодаць інтэлектам і талентам, паважаць настаўнікаў, быць мэтанакіраваным, цікаўным. Павіншаваў новаспечаных ліцэістаў і пажадаў поспехаў дырэктар абласнога ліцэя № 4 Міхаіл Міхайлаў: «Вы прайшлі выпрабавальны тэрмін, закончыўшы першую чвэрць. З першых дзён вы актыўна ўключыліся ў  культурныя і спартыўныя мерапрыемствы.  Пачаліся раённыя алімпіяды, і вы ўжо атрымалі дыпломы. Старт дадзены нядрэнны”. 
Наказ сваім малодшым сябрам далі 11-класнікі і ўручылі паветра ліцэя (у павет-раных шарыках) і падарункі. У сваю чаргу 10-класнікі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Анжэлы  Ва-шчанка падрыхтавалі святочны канцэрт. У вясёлых інсцэніроўках і песнях навучэнцы розных профіляў, а гэта хіміка-біялагічны, фізіка-матэматычны, філалагічны і грамадазнаўства, расказалі пра сябе і свае захапленні. Пасля яны далі клятву і сталі сапраўднымі ліцэістамі. Завяршылася свята дружным выкананнем і вучнямі, і настаўнікамі ліцэйскай песні. 
Чаму школьнікі выбіраюць наш ліцэй? Некаторыя дзеці нават адрываюцца ад роднага дому, бацькоў і едуць у незнаёмы горад. Так, Вольга Тарасюга пры-ехала з Клімавіцкага раёна, з Мілаславічаў. Дзяўчына хоча звязаць будучую прафесію з медыцынай і плануе паступаць у вышэйшую навучальную ўстанову. Яна выбрала клас хіміка-біялагічнага профілю, каб больш паглыблена вывучаць прадметы. Таксама Вольга спадзяецца знайсці ў ліцэі новых сяброў. Яе аднакласніца Карына Захарава, якая марыць стаць урачом, – таксама з Клімаўшчыны, з Малышкавічаў. Дзяўчына прызналася, што цяжка было толькі першы тыдзень, бо сумавала па родных, ды і нагрузка на занятках тут большая, але ўцягнулася ў ліцэйскае жыццё. Вераніка Жывіцкая родам з Лабковічаў, навучаецца ў класе філалогіі і грамадазнаўства. «Хачу добра здаць тэсціраванне па мовах і матэматыцы і паступіць у ВНУ, а ў ліцэі прадметы вывучаюцца больш паглыб-лена. Тут усе дзеці матываваныя, і дух саперніцтва дапамагае ў вучобе”, – падзялілася ліцэістка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *