“Я ў верасень крочу настаўніцай…”

 

18 вучняў раёна выбралі сёлета прафесію настаўніка і паступілі ў педагагічныя ўніверсітэты (у мінулым годзе – 15). Восем выпускнікоў навучаліся ў спецыяльным  педагагічным класе, які ўжо другі год дзейнічае на базе СШ № 1. Вучні наведвалі міжшкольны факультатыў «Увядзенне ў педагагічную прафесію”. Гэта дае выпускнікам пэўныя льготы пры паступленні ў педагагічны ўніверсітэт. Для навучэнцаў педкласаў, каб умацаваць іх цікавасць да прафесіі, право­дзіўся рэспубліканскі конкурс «Будучыя педагогі – пра школу будучага”. Свае ўяўленні пра тое, як магла б выглядаць школа праз дзясяткі гадоў, прадставілі Аліна Стасянкова (СШ № 1) і Ірына Кірэева (СШ № 8) і атрымалі дыплом I ступені на абласным этапе. Абедзве дзяўчынкі паступілі ў БГПУ імя М. Танка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *