Адукацыя

Адукацыя

 

Групы падоўжанага дня
42 групы падоўжанага дня адкрыты ва ўстановах адукацыі горада і раёна ў новым навучальным годзе. Наведваць іх будуць 914 школьнікаў. Найбольшая колькасць груп – у сярэдняй школе № 8.

Спецыяльная адукацыя
У дапамогу бацькам рашэннем раённага выканаўчага камітэта з 1 верасня на базе дзяржаўных устаноў адукацыі адкрыты: клас інтэгрыраванага навучання і выхавання па праграме для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні; пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі для дзяцей з асаблівас­цямі псіхафізічнага развіцця; інтэгрыраваная група для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю. Працягвае сваю дзейнасць Цэнтр карэкцыйна–развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Профільнае навучанне
У новым навучальным годзе на базе чатырох устаноў адукацыі для вучняў 10-х класаў арганізавана профільнае навучанне па гуманітарных (СШ №№ 1,8), хіміка-біялагічных (СШ №№ 1,8), фізіка-­гуманітарным (СШ № 3), гуманітарна-матэматычным (СШ № 3), фізіка-матэматычным (СШ № 8) накірунках. А для адзінаццацікласнікаў профільнае навучанне працягнута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *