Лета – пара будатрадаў

 

110 чалавек ва ўзросце ад 14 гадоў плануецца задзейнічаць у будаўнічых атрадах. Будатрады – гэта добра­ахвотныя аб’яднанні навучэнцаў ці ўвогуле любых жадаючых, якія складаюцца з 7-30 чалавек і ствараюцца  для працы не менш, чым на 10 дзён у вольны ад вучобы ці работы час. Іх арганізацыя – адзін з ключавых напрамкаў дзейнасці раённага камітэта ГА «БРСМ”. Ужо завяршыў сваю работу будатрад імя А. Гуменнікава. Ён складаўся з 12 чалавек – членаў БРСМ, якія працавалі на тэрыторыі Касцюшкавіцкага сельвыканкама. З 20 ліпеня пачаў работу будатрад імя М. Суп­рунова, які складаецца з 7 студэнтаў агратэхнічнага каледжа. У якасці падсобных рабочых навучэнцы робяць на будаўніц­т­ве новай школы, добраўпарадкоўваюць вакольную тэрыторыю. 
Будаўнічы атрад – гэта доб­рая магчымасць падзарабіць і карысна правесці летні вольны час. Таксама, па словах выконваючай абавязкі першага сакратара РА ГА «БРСМ” Вольгі Цымбаліставай, арганізацыя буд­атрадаў – дзейнасць, якая мае пэўныя мэты і задачы па развіцці моладзі. Падобныя доб­раахвотныя аб’яднанні – гэта не толькі гарантаваная занятасць і магчымасць атрымаць рабочы вопыт. Будатрады дазваляюць накіраваць энергію маладых людзей у патрэбнае рэчышча і тым самым пазбегнуць правапарушэнняў. Да таго ж, у будатра­дзе можна знайсці новых сяброў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *