Спадчына беларусаў

 

Раённая газета паведамляла аб рэспубліканскім конкурсе работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі»2017». На раённы этап конкурсу ў намінацыі «Беларусь вачамі дзяцей» сваю работу прадставіла вучаніца 9 класа Бельскага ВПК дзіцячы садсярэдняя школа Анастасся Белянкова. Чытачы «раёнкі» могуць азнаёміцца з яе сачыненнем.

Дзякуй, маці, што мне падарыла
Ты любоў да зямлі маёй роднай,
Дзе ўсміхаецца сонца так міла,
Дзе бягуць хвалі рэк мнагаводных.
                                                            Е. Лось
Я  беларуска! Як прыгожа і мілагучна гучыць гэта слова. Яно гаворыць пра тое, што я з’яўляюся грамадзянкай Беларусі. Белая Русь… Край блакітных азёр… І яшчэ шмат іншых назваў мае мая Радзіма, якую я вельмі люблю ў розныя поры года. Наша краіна багатая сваімі зялёнымі лясамі і палямі, празрыстымі рэкамі і азёрамі. А яшчэ ганарымся мы культурнагістарычнай і духоўнай спадчынай.
Чалавек, які трапляе ўпершыню ў Беларусь, з захапленнем любуецца помнікамі, замкамі Беларусі  неацэнным культурнагістарычным скарбам, з якім звязана шмат слаўных і трагічных старонак нашай гісторыі.
У мяне засталося незуабыўнае ўражанне ад экскурсіі ў Мірскі замак, які ворагі разбуралі, палілі. Але ж ён выстаяў і зачароўвае ўсіх сваёй веліччу, прымушае задумацца кожнага пра наша мінулае.
Мемарыяльны архітэктурнаскульптурны ансамбль Хатынь, Брэсцкая крэпасць, Сафійскі сабор, Касцёл найсвяцейшай панны Марыі, Навагрудскі замак… Можна доўга весці пералік нацыянальных каштоўнасцей, якія здзіўляюць людзей зараз і будуць яшчэ заварожваць на працягу доўгага часу. А якая ж у нас багатая духоўная спадчына! Кожны беларус павінен ведаць, шанаваць традыцыі і звычаі нашых продкаў.
У нашай школе праводзіцца шмат мерапрыемстваў на роднай беларускай мове. Яны дапамагаюць нам апынуцца ў далёкім мінулым. Традыцыяй стала правядзенне народнага свята «Масленіца», да якога мы рыхтуемся вельмі сур’ёзна. Стараемся рабіць усё так, як рабілі нашы продкі. Апранаем нацыянальныя касцюмы, спяваем песні, танцуем, пячом і ядзім смачныя бліны, удзельнічаем у розных конкурсах і гульнях. І кожны раз даведваемся шмат цікавага пра гэта свята: чаму яно мае такую незвычайную назву, у чым асаблівасць яго святкавання на Беларусі і г.д. А ў канцы абавязкова спальваем чучала. Мне Масленіца вельмі падабаецца. Здаецца, што пераносімся на многа гадоў назад, да нашых продкаў. І хочацца сказаць «вялікі дзякуй» за тыя каштоўнасці, якія яны пакінулі нам.
Я ўпэўнена, што чалавек, які не ведае сваіх каранёў, не мае будучыні. Нам даведацца пра мінулае дапамагае школьны музей,  у які вучні, настаўнікі, бацькі, мясцовыя жыхары збіралі экспанаты не адзін год. Я вельмі люблю там бываць. Заходзіш у музей  і цябе сустракае ўтульная сялянская хата. Здаецца, зараз з’явіцца старэнькая бабулька ў доўгай саматканай спадніцы з вышываным фартухом і пачастуе цябе акрайцам духмянага хлеба, які толькі што быў спечаны на подзе ў печы.
Напэўна, на ўсё жыццё ў мяне застанецца ўспамін пра мерапрыемствы «Падарожжа ў сялянскую хату», «Хлеб  жыцця аснова», якія праводзіліся ў школьным музеі. Мы даведаліся, як выпякаўся хлеб раней. Цікава было паспрабаваць самім малоць муку ў жорнах, прасейваць яе праз рэшата, патрымаць усе прылады працы ў руках… Каб лепей зразумець, адкуль такая павага да простага, звычайнага хлеба, трэба абавязкова звярнуцца да гісторыі.
Каля драўлянай калыскі я спявала калыханку на роднай мове, а ўсе прысутныя слухалі і былі думкамі ў сваім дзяцінстве.
Я ганаруся сваёй краінай, яе гісторыяй, вялікай бясцэннай спадчынай, гарануся тым, што на нашай зямлі жывуць дабразычлівыя, гасцінныя, дружныя, працавітыя, шчырыя, чулыя, цудоўныя людзі, імя якім  беларусы.

Добавить комментарий