“Дзень добры, свет!”

У студзені-лютым упраў­ленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і абласны Цэнтр творчасці праводзілі адборачныя туры абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Дзень добры, свет!».

 

У студзені-лютым упраў­ленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і абласны Цэнтр творчасці праводзілі адборачныя туры абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Дзень добры, свет!». У конкурсе бралі ­ўдзел навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усіх куткоў Магілёўшчыны. Змагацца за перамогу давялося і прадстаўнікам нашага раёна. Канкурсанты маглі праявіць сябе ў самых розных жанрах вакальнай, тэатральнай, харэаграфічнай, дэкаратыўна-прык­ладной творчасці і выяўленчага мастацтва.
У выніку ўпар­тай барацьбы на абласным этапе навучэнцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Крэчут» апынуліся ў ліку пераможцаў. Дыплом І ступені ў намінацыі «Харэаграфічная творчасць» заваявала аб’яднанне па інтарэсах «Харэаграфія» (педагог І. Шэцікава). Дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Вакальныя спевы» атрымаў Кірыл Громаў, навучэнец узорнай эстраднай студыі «Мазаіка» (педагог Н. Дынікава). Таксама дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Тэатральная творчасць» былі ўзнагароджаны Таццяна Траянава і Кірыл Громаў, навучэнцы тэатральнага аб’яднання «Марынад» (педагог А. Лукашова). 
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне праходзілі на гала-канцэрце ў абласным Цэнтры творчасці. Дыпломы пераможцам уручаў начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама В. Рыжкоў. 
Увогуле юныя артысты атрымалі магчымасць не толькі выступіць на вялікай сцэне, данесці сваю творчасць да гледачоў, але і пазнаёміцца з цікавымі мастацкімі ідэямі калектываў навучэнцаў іншых устаноў адукацыі вобласці, зара­дзіцца пазітыўнымі эмоцыямі і добрым настроем.
Лепшыя творчыя работы выяўленчага і дэкаратыўна-прык­ладнога мастацтва былі прадстаўлены на абласной выставе дзіцячай творчасці «Дзень добры, свет!». Яе вынікі будуць падведзены пазней. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *