“Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне”, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” праводзяць рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка”.

 

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне”, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” праводзяць рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка”. Праводзіцца ён сярод вучняў пачатковых класаў, 5-6, 7-8, 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Мэты конкурсу – павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі. Дэвіз конкурсу – «Чытаем шмат, чытаем ра­зам,  ствараем сябе і краіну!”.
Конкурс праходзіць у чатыры этапы: першы – ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, з 1 па 31 сакавіка (колькасць ­удзельнікаў не абмяжоўваецца); другі – раённы, з 1 па 30 красавіка; трэці – абласны (Мінскі гарадскі), з 1 па 31 мая; чацвёрты – заключны рэспубліканскі, у гэтым годзе будзе праходзіць падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.
Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў конкурсу, дыпломамі пераможцаў першай, другой і трэцяй ступені адпаведна. Пераможцы рэс­публіканскага конкурсу ўзнагароджваюцца пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *