Хто перамог?

Завяршыўся другі, раённы, этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у  якім удзельнічалі навучэнцы 9-11 класаў, а па матэматыцы яшчэ і 8-класнікі. Па колькасці пераможцаў лідзіруе СШ № 8. Ліцэй № 4 забраў усе дыпломы на французскай мове і разам з СШ № 5 вызначыліся па хіміі – па 3 дыпломы, у СШ № 3 – 7 пераможцаў па біялогіі. Праявілі сябе і сельскія вучні. Дыплом па матэматыцы атрымаў навучэнец Бу­дзянскай сярэдняй школы, па біялогіі – Сакольніцкага ВПК д/с-СШ, па рус­кай мове і літаратуры  – Бельскага ВПК д/с-СШ. Асабліва вызначыліся сельскія вучні па тэхнічнай працы: 3 пераможцы – Будзянская сярэдняя школа, 2 – Сакольніцкі ВПК д/с-СШ, 1 – Касцюшкавіцкі ВПК д/с-СШ. Пераможцы раённых алімпіяд будуць удзельнічаць у абласным этапе. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *