«Юнацтва. Інтэлект. Будучыня»

Пад такім дэвізам у нашай краіне прайшоў рэспубліканскі ты­дзень тэхнічнай твор­часці.

 

Пад такім дэвізам у нашай краіне прайшоў рэспубліканскі ты­дзень тэхнічнай твор­часці. Праводзіўся ён з мэтай актывізацыі дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі тэхніч­нага про­філю, а ­таксама прыцягнення да за­няткаў інавацыйнай і тэхнічнай творчасцю дзяцей і моладзі. Аддзел спартыўна-тэхнічнага профілю ЦТДіМ «Крэчут» прыняў у мерапрыемстве непасрэдны ўдзел і атрымаў на яго працягу прызавыя месцы як у вобласці, так і ў рэспубліцы.
У рамках тыдня прайшлі рэспубліканскія конкурсы электронных фотаальбомаў «Ганарымся Беларуссю, любім Беларусь, падарожнічаем па Беларусі» і стэрэафотаздымкаў «Свет 3D». Свае працы на іх прадстаўлялі навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Лічбавая фатаграфія» (педагог дадатковай адукацыі В. Пра­кудзін). У першым конкурсе падчас ­узнагароджання пе­ра­можцаў у Мінску наш навучэнец Сяргей Адзінец атрымаў дыпломам другой ступені і каштоўны падарунак. У другім конкурсе ў абласным этапе ў нашых выхаванцаў было 10 прызавых месцаў, а на рэспубліцы, у намінацыі «Зямля пад белымі крыламі», Анастасія Каўзунова заняла трэцяе месца. 

Добавить комментарий