Амаль трэцяя частка бюджэту

Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, летась гадавы план фінансавання ўстаноў адукацыі раёна склаў 104,836 мільярда рублёў (33,1% ад кансалідаванага бюджэту раёна). Доля даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ў расходах устаноў адукацыі — 2,3%.
На фінансаванне дашкольнай адукацыі накіравана 26%, агульнай сярэдняй адукацыі — 63,7%, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі — 5,2% ад агульнага фінансавання.
У 2013 годзе дашкольную адукацыю атрымлівалі 1296 дзяцей. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі  ў 236 класах навучаецца 3551 школьнік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *