Першыя падручнікі новага пакалення

Першыя падручнікі новага пакалення атрымаюць вучні ў надыхо­дз­ячым навучальным годзе

Першыя падручнікі новага пакалення атрымаюць вучні ў надыхо­дз­ячым навучальным годзе, паведаміла 7 ліпеня ў час круглага стала, прысвечанага падрыхтоўцы да навучальнага года і Рэспубліканскага педагагічнага савета, у прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.
Паводле яе слоў, распрацаваны навучальныя праграмы па ўсіх прадметах, мадэль базавага падручніка. Падрыхтаваны першыя падручнікі новага пакалення. Усе распрацаваныя матэрыялы вельмі шырока абмяркоўваліся ў школах, з педагогамі. «Мы атрымалі ад настаўнікаў рэальную дапамогу і падтрымку, шмат  канкрэтных канструктыўных прапаноў паступала на наш партал», — сказала Раіса Сідарэнка. Базавы падручнік будзе змяшчаць неабходны набор ведаў, якімі павінен валодаць кожны вучань. «Нараўне з традыцыйнымі функцыямі гэты падручнік будзе выконваць навігацыйную функцыю, г.зн. арыентаваць вучняў і педагогаў у навучальных і навучальна-метадычных выданнях, электронных адукацыйных рэсурсах, якія распрацаваны па навучальным прадмеце. Дадаткі да базавага падручніка (друкаваныя і электронныя) дадуць магчымасць задаволіць адукацыйныя запатрабаванні высокаматываваных вучняў», — сказала яна.
Таксама намеснік міністра расказала, што з 1 верасня 2015 года ў 1118 установах адкрыты профільныя класы (37 працэнтаў). Прадметы на павышаным узроўні вывучаюць 29 тыс. дзесяцікласнікаў. «У адпаведнасці з абноўленай канцэпцыяй навучання магчыма фарміраванне профільных класаў па розных мадэлях», — сказала яна.
Пры гэтым Раіса Сідарэнка асабліва спынілася на новым напрамку работы – дапрофільнай падрыхтоўцы. Трэба актыўней дапамагаць вучням з выбарам профілю, падкрэсліла яна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *