Гонар – дапамагаць людзям

Штогод у розных краінах адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра. Гэтае свята заклікана звярнуць увагу людзей на альтруістычную дапамогу на карысць грамадства. Напярэдадні гэтага дня былі падзведзены вынікі конкурсу “Лепшы валанцёрскі атрад”.

Першым у гэтым годзе стаў валанцёрскі атрад СШ № 1 “Данка”. Другое месца заняў атрад Сакольніцкага ВПК дзіцячы сад–сярэдняя школа “Адкрытыя сэрцы”. Трэцяе месца ў валанцёрскага атрада “Пазітыў mp3” Будзянскай сярэдняй школы. Усе пераможцы атрымалі дыпломы раённага камітэта ГА “БРСМ” і каштоўныя падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.
Мікіта Супарэка, Ангеліна Малахава, Мікіта Шаўкуноў і Лізавета Філіпенка – члены атрада “Данка” – атрымалі таксама асабістыя кніжкі валанцёра. Гэта – свайго роду аналаг працоўнай кніжкі, дзе змяшчана інфармацыя пра валанцёрскі вопыт чалавека, яго дзейнасць у розных галінах і ўдзел у мерапрыемствах.
Дар’я Баравікова.

Добавить комментарий