Правілы бяспечных канікул

Не за гарамі зімовыя канікулы і навагоднія святы, а значыць, у дзяцей будзе шмат вольнага часу. Каб у гэты час школьнікі бавілі час бяспечна, у СШ № 8 правялі прафілактычнае мерапрыемства “Мы жывём па законе” для вучняў 8-х класаў. Перад вучнямі выступілі начальнік крымінальнага вышуку Аляксандр Кухараў, начальнік штаба Алег Сёмін, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Ігар Наздрын-Платніцкі, участковы інспектар ІСН Алена Краўцова і спецыяліст ІСН Хрысціна Асмалоўская. Школьнікам тлумачылі правілы бяспечных і адказных паводзінаў у школе і на вуліцы. У сувязі з надыходзячымі святамі звярнулі ўвагу на недапушчальнасць выкарыстання піратэхнікі непаўналетнімі, а таксама знаходжанне ў грамадскіх месцах у вячэрні час без нагляду дарослых, забарону на ўжыванне алкагольных напояў. Гучалі пытанні наконт прафарыентацыі і магчымасці навучання ва ўстановах адукацыі МУС.
Дар’я Баравікова.

Добавить комментарий