Папярэджаны – значыць, узброены

1 снежня адзначаўся Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Каб нагадаць падрастаючаму пакаленню аб важнасці гэтай тэмы, ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, акцыі і конкурсы. Так, вучні малодшых класаў Сакольніцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў і плакатаў «Спынім СНІД!». У СШ № 7 быў арганізаваны прагляд відэаролікаў па прафілактыцы ВІЧ-інфіцыравання, а з навучэнцамі 5-11 класаў была праведзена Адзіная інфармацыйная гадзіна па праблеме СНІД.

 

У СШ № 1 прайшло тэматычнае мерапрыемства «Жыццё цудоўнае, калі бяспечнае». А школьнікі СШ № 8 традыцыйна прынялі ўдзел у акцыі «Чырвоная стужачка» ў знак памяці, надзеі і падтрымкі.
Дзеці – наша будучыня, таму вельмі важна, каб яны як мага больш ведалі, як зберагчы сваё здароўе і пражыць паўнацэннае жыццё. А ведаць праблему – гэта добрая абарона.
Дар’я Баравікова.

Добавить комментарий