Алімпіяда па фінансавай граматнасці
23 кастрычніка прайшоў раённы этап Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод вучняў 10-11 класаў. Традыцыйна арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі.
У сярэдняй школе № 8 сабраліся 23 вучні, якія сталі лепшымі ў сваіх школах. Школьнікам былі прапанаваны тэставыя заданні па тэмах асабістых фінансаў, наяўных грошай, зберажэнняў, падаткаў, дзейнасці цэнтральнага банка і інш. Таксама быў шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.
Усе вучні добра справіліся з заданнямі, і пераможцаў выбраць было цяжка. Вынікі раённага этапа наступныя: дыплом I ступені атрымаў Канстанцін Касцянкоў (11 клас, Бельскі ВПК дзіцячы сад–сярэдняя школа), дыплом II ступені – Мацвей Туравец (11 клас, сярэдняя школа № 8), дыплом III ступені – Анастасія Верам’ёва (11 клас, сярэдняя школа № 7). Пераможцы атрымалі памятныя падарункі ад упраўлення Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці і дыпломы. 20 лістапада іх чакае абласны этап у Магілёве, дзе вучні будуць прадстаўляць наш раён і змагацца за выхад у фінальны этап, які адбудзецца 18 снежня.
Дар’я Баравікова.