Юныя аграрыі

Адной з ключавых галін у нашай краіне з’яўляецца сельская гаспадарка. Для таго, каб як мага раней пазнаёміць маладое пакаленне з гэтай сферай, а таксама прыцягнуць да паступлення на аграрныя спецыяльнасці, у многіх школах краіны ствараюцца класы і групы аграрнай накіраванасці.
На Крычаўшчыне дзейнічаюць 5 такіх класаў і 5 груп, у іх займаюцца 33 вуч­ні 10 класаў і 33 – 11 класаў. Агранаміч­ную накіраванасць прапагандуюць сярэдняя школа № 8 і Будзянская сярэдняя школа, вучэбна-педагагічныя комплек­сы Белі, Бацвінаўкі, Кас­цюшкавічаў, Маляцічаў і Сакольнічаў.
Упершыню такія класы з’явіліся ў раёне ў 2018 годзе, а сёлета адбыўся першы выпуск. З 26 выпускнікоў агракласаў на спецыяльнасці аграрнага профілю 3 чалавекі паступілі ў ВНУ і 3 – у сярэднія навучальныя ўстановы.
Дар’я Баравікова.

Добавить комментарий