Радасць навучання

Радасць  навучанняНастаўнікі аддзела мастацкага выхавання ДУА «Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi «Крэчут”  г. Крычава” імкнуцца, каб кожны дзень, праведзены на занятках у цэнтры, стаў для навучэнцаў падзеяй, напоўненай адчуваннем радасці і шчасця.

Радасць  навучанняНастаўнікі аддзела мастацкага выхавання ДУА «Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi «Крэчут”  г. Крычава” імкнуцца, каб кожны дзень, праведзены на занятках у цэнтры, стаў для навучэнцаў падзеяй, напоўненай адчуваннем радасці і шчасця. Таму розныя віды дзейнасці дзяцей  педагогі імкнуцца арганізаваць цікава, займальна і змястоўна. Акрамя таго, на занятках забяспечваецца індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці, што заахвочвае ініцыятыву і творчасць навучэнцаў. Яны стараюцца зрабіць так, каб радасць ад творчай  дзейнасці перайшла ў радасць навучання, што дазваляе дзецям быць актыўнымі і паспяховымі. Развіццё гэтых якасцей дае магчымасць выхаванцам аддзела мастацкага выхавання  кожны год паспяхова ўдзельнічаць у конкурсах не толькі раённага ўзроўню, але і абласнога. І  ў гэтым навучальным годзе ўжо ёсць узнагароды. Так, на абласной  выставе мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Сонечная палітра” дыплом ІІ ступені атрымала навучэнка аб’яднання «Вясёлы пэндзлік” Юлія Буранкова (педагог Г. Танеева), дыплом ІІІ ступені —  навучэнка аб’яднання «З кветкамі праз стагоддзі” Дар’я Ермачэнка   (педагог В. Бандарэнка), дыплом ІІІ ступені — навучэнка аб’яднання «Майстрыцы” Мар’яна Новікава  (педагог Н. Пішчарава). Таксама на абласной выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка” дыпломы І ступені атрымалі навучэнка аб’яднання «Майстэрня Самаробкіна” Паліна Мяшкова (педагог М. Старавойтава) і навучэнка аб’яднання «З кветкамі праз стагоддзі” Дар’я Ермачэнка   (педагог В. Бандарэнка), дыплом ІІ ступені атрымала навучэнка аб’яднання «Сувенір” Настасся Шыцікава (педагог Т. Анісянкова). 
Жаданне пастаянна развівацца, ніколі не спыняцца на дасягнутым, наяўнасць творчага падыходу да справы, характэрныя для педагогаў аддзела, дазволілі ім за гады работы набыць бясцэнны вопыт у асваенні шматлікіх дэкаратыўна-прыкладных тэхнік, якім яны ахвотна дзеляцца з калегамі, навучэнцамі і бацькамі. Па традыцыі кожны год на базе Цэнтра вольнага часу арганізоўваецца персанальная выстава аднаго з  педагогаў, дзе дэманструюцца лепшыя дасягненні — яго ўласныя і яго навучэнцаў. У гэты час у фае Цэнтра вольнага часу працуе персанальная выстава педагога дадатковай адукацыі Жанны Дворнікавай «Я ўпрыгожваю паўсядзённасць”. А каб пазнаёміцца з творчасцю нашых дарослых і юных майстроў бліжэй, трэба ўбачыць яе на свае вочы. Прыходзьце да нас!
                                                          В. Бандарэнка,
    загадчыца аддзела мастацкага выхавання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *