Забарона на гандаль піратэхнікай

У Беларусі ўводзіцца забарона на аптовы і рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Увядзенне забароны прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 11 жніўня 2020 года № 475 «Аб абароце піратэхнічных вырабаў». Дакумент уступіў у сілу з 12 жніўня.
«У сувязі з гэтым просім суб’ектаў гандлю прыняць тэрміновыя меры па няўхільным выкананні норм гэтай пастановы і недапушчэнні аптовага і рознічнага гандлю піратэхнічнымі вырабамі на тэрыторыі Беларусі», – падк­рэслілі ў МАРГ.

Добавить комментарий