Задаць свае пытанні

Задаць свае пытанні кіраўніку раённай выканаўчай улады Дзмітрыю Бачкову жыхары Крычаўшчыны маюць магчымасць, у тым ліку, і ў час “прамых тэлефонных ліній”, якія праводзяцца на рэгулярнай аснове два разы на месяц. І пытанні гэтыя тычацца самых розных накірункаў – ад навядзення парадку ў горадзе да вырашэння асабістых праблем…
Так, на чарговую “прамую тэлефонную лінію” паступіла 9 тэлефонных званкоў. З вуліцы Сірацініна паведамілі, што каля дома № 97 не гарыць ліхтар вулічнага асвятлення, а з вуліцы Касманаўтаў нагадалі, што адсутнічае тратуарная пешаходная дарожка. Адна заяўніца была занепакоена правядзеннем капітальнага рамонту ў іх доме (вул. Касманаўтаў, д. 6). Паступіла тэлефанаванне з аграгарадка Чырвоная Буда па пытанні рамонту сістэмы ацяплення ў кватэры, маўляў, работнікі камунальнай службы марудзяць з правядзеннем работ.
Усе звароты грамадзян, што паступілі ў час правядзення “прамой тэлефоннай лініі”, узяты на кантроль і будуць разгледжаны ў адпавед­насці з дзеючым заканадаўствам.
Т. Лістапад.

Добавить комментарий