Размаўляць на мовах свету

Размаўляць на мовах светуМожна  з упэўненасцю сказаць, што прафесія настаўніка з’яўляецца адной з самых паважаных і запатрабаваных у свеце. Яна ўнікальная, бо ва ўсе часы існавання чалавецтва была патрэба ў педагогах. У наш час яна патрэбна, як ніколі раней, бо без адукацыі ў сучасным свеце пражыць немагчыма. 

Кожны з прадметаў, якія зараз вывучаюць у школе, патрэбны і важны, сярод іх  ганаровае месца займае замежная мова – бізнес, навуковая дзейнасць, простыя зносіны людзей па ўсяму свету патрабуюць яе ведаў. Моладзь  стараецца не адставаць ад часу.
На раённым этапе  рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў » Настаўнік года  Рэспублікі Беларусь” у вочным туры іспытаў удзельнікі прадстаўлялі тэмы ўрокаў. І вельмі адрозніваўся ўрок нямецкай мовы, які праводзіла настаўніца Бельскай школы Галіна Мачульская. Некалі ў школе я вывучаў нямецкую мову, але гэта было даўно, і я ўжо не зусім разумеў, што там казалі, але пры гэтым было цікава. Дарэчы,  Г. Мачульская на  конкурсе ў намінацыі «Замежная мова” стала пераможцай. Як расказаў дырэктар школы Сяргей Марозаў, настаўніца ўжо больш за десяць гадоў выкладае нямецкую мову ў Белі, мае першую катэгорыю. У сваёй працы выкарыстоўвае навейшыя формы і метады работы. Яе вучні на працягу двух апошніх гадоў займаюць прызавыя месцы на раённай алімпіядзе. Яна з’яўляецца класным кіраўніком  у шостым класе. Бацькі і дзеці яе паважаюць. Адным словам, гэта творчы і вельмі актыўны чалавек.
     Аляксандр Гаўрыленка.

Добавить комментарий