«Сімвалы, традыцыі, рытуалы»

Пад такой назвай у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Крэчут» прайшоў раённы агляд-конкурс сцяганосных груп піянерскіх дружын устаноў адукацыі, прымеркаваны да 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і ў рамках святкавання Года моладзі.

Піянерскія рытуалы — гэта дзеянні, якія выконваюцца ва ўрачыстых выпадках у строга вызначанай паслядоўнасці, ярка і станоўча эмацыянальна афарбаваныя. У сваёй дзейнасці дзіцячыя грамадскія аб’яднанні выкарыстоўваюць рытуал прыёму ў члены арганізацыі, прысваення атраду або дружыне ганаровага імя героя, змена варты ля сцяга, ганаровая варта каля памятных месцаў, рытуалы ўшанавання загінуўшых герояў і іншыя. Акрамя рытуалаў, сцяганосцы і асістэнты ўдзельнічалі ў «Тэарэтычным марафоне», дзе паказвалі свае веды па статуту, праграмах, сімвалах і традыцыях грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», а таксама па гісторыі і сучаснасці Магілёўскай вобласці.
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
4 апреля 2015

Добавить комментарий