«Адкрый сябе»

У лістападзе аддзел па адукацыі райвыканкама, раённае метадычнае аб’яднанне «Школа станаўлення» і творчая група педагогаў СШ № 8 на базе навучальнай установы правялі фестываль для маладых педагогаў «Адкрый сябе», у рабоце якога прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Таццяна Марачкава.
Праграма фестывалю была насычанай і пазнавальнай для пачынаючых педагогаў. Пасля самапрадстаўлення маладых спецыялістаў педагогі ўстановы адукацыі падрыхтавалі серыю адкрытых урокаў па гісторыі, матэматыцы, геаграфіі, рускай мове, біялогіі, фізічнай культуры.
З маладымі педагогамі былі праведзены псіхалагічны трэнінг партнёрскіх зносін «Давайце пазнаёмімся» і інтэлектуальнапазнавальнае мерапрыемства «Што? Дзе? Калі?».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *