Святочная лінейка

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Т.Б. Марачкава прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным пачатку 2018/2019 навучальнага года.
1 верасня 2018 года СШ № 8 сабрала на лінейку вучняў школы, іх бацькоў, педагогаў, работнікаў установы адукацыі. У 2018/2019 навучальным годзе ў школьныя класы ўстановы адукацыі прыйшлі 1056 вучняў. Святочную лінейку адкрыў плац-канцэрт «Раўненне на сцяг!» у выкананні навучэнцаў 9-11 класаў, падрыхтаваны педагогам-­арганізатарам А. Багданавай.
Падзякай дэпутата за плённую работу па арганізацыі навуковага таварыства вучняў адзначаны настаўнік фізікі школы В.М. Яўсеенка, за работу па сацыялізацыі вучняў – педагог-псіхолог Л.М. Вацура.
Сумесна з дырэктарам школы Г.А. Панцілеевай дэпутат узнагародзіла вучняў 10 класаў за выдатную вучобу па выніках 2017/2018 навучальнага года.
На першым уроку ў 1 «А» класе дэпутат уручыла кнігі першакласнікам «Мая Ра­дзіма – Беларусь».

Святочная лінейка: 1 комментарий

  • 06.09.2018 в 00:47
    Permalink

    Принять участие — хорошо! Но лучше сделать что то для родного города !

    Рейтинг комментария:Vote +1+3Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *