“Праекты ў асобах”

З 29 мая па 9 снежня ў 14 гарадах Беларусі праходзіць чацвёрты сезон фотавыставы “Праекты ў асобах”, якая распавядае аб праектах, што рэалізуюцца пры падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.­Упершыню экспазіцыя была выстаўлена 1 ліпеня 2015 года ў Мінску на Набярэжнай Цэнт­ральнага дзіцячага парку імя М. Горкага. За гэты час выстава “Праекты ў асобах” пабывала ў 26 буйных і малых гарадах Беларусі, прадставіла 58 праектаў. Яе героямі сталі грамадскія дзеячы і прадстаўнікі мясцовых улад, супрацоўнікі міністэрстваў і ведамстваў, настаўнікі, студэнты, школьнікі, вучоныя, інжынеры, фермеры – усяго 58 персанальных ­гісторый.
Канцэпт выставы ставіць на мэце праз асобу героя падаць праект, які змяніў жыццё людзей да лепшага. Інфаграфіка таксама грае важную ролю, наглядна прадстаўляючы механізм і важныя характарыстыкі кожнага з праектаў. Усе прадстаўленыя фатаграфіі суправаджаюцца апісаннем праектаў, звесткамі аб тэрмінах іх рэалізацыі, бюджэтах і дасягнутых выніках. Тэма сезона гэтага года – зялёная эканоміка, развіццё сельскіх тэрыторый, адукацыя, турызм, культура, бізнес, інклюзіўныя практыкі.
Зараз выстава працуе ў Мсціславе. Тут адбылося яе ўрачыстае адкрыццё. Выступалі прадстаўнікі Мсціслаўскага райвыканкама, каардынатары Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь, каардынатары розных праектаў.
Самае галоўнае з пачутага было ў тым, што выстава “Праекты ў асобах” распавядае пра натхняльных і крэатыўных беларусаў, якім Еўрапейскі саюз дапамагае рэалізаваць свае мары. Без сумненняў, хапае такіх лю­дзей і на нашай крычаўшчыне якія сваімі ідэямі, задумкамі могуць палегчыць жыццё землякоў. І ўсё гэта з дапамогай фінансавай падтрымкі Еўрапейскага саюза. Для гэтага ёсць прыклад – непасрэдна 30 аўтараў праектаў, якія ўнеслі свой уклад у жыццё роднага горада або вёскі. Яны імкнуцца зрабіць навакольны свет лепшым, іх не спыняюць цяжкасці, яны ве­раць у свае сілы, актыўна імкнуцца да мэты і дасягаюць вынікаў.
Вось некалькі прыкладаў з гэтай выставы. Ірына Васіленка працуе вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторыі каталізу палімерных працэсаў НДІ фізіка-хімічныхных праблем БДУ, дацэнт. Мэта яе праекта – пашырэнне прафессійных кантактаў паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі. Гэта ёй дало магчымасць працаваць сумесна з французскімі калегамі над вынікамі новых навуковых даследаванняў у нацыянальным інстытуце прыкладных навук, што ў горадзе Ліёне. Яшчэ адзін праект садзейнічае пераходу Рэспублікі Беларусь да зялёнай эканомікі. Мэта – падтрымаць ідэю эканамічнага росту Беларусі, заснаванага на зялёных прынцыпах, аказаць дапамогу ў развіцці мясцовых ініцыя­тыў. Гэта праграма развіцця ААН. Нацыянальным партнёрам з’яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэс­публікі Беларусь. Накірункаў тут шмат. Напрыклад, створана вытворчасць біяпаліва з драўляных адходаў у Брэсце, мадэрнізавана перапрацоўка сапрапелю ў арганічныя ўгнаенні на возеры Чырвонае (Гомельская вобласць). Наладжаны выпуск фітагарбат у камянецкім раёне і г.д. І такіх праектаў шмат. Магчыма, не хапае толькі вашай ініцыятывы, каб закруцілася кола праекта, ад якога ўсім будзе агульная карысць.
Аляксандр Гаўрыленка,
удзельнік фотавыставы “Праекты ў асобах”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *