Абмежаванні на пастаўку беларускай прадукцыі ў Расію будуць зняты

Абмежаванні на пастаўку беларускай прадукціі ў Расію будуць зняты на працягу 10 дзён. Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм’ер Беларусі Міхаіл Русы па выніках праведзеных 4 снежня ў Маскве перагавораў з віцэ-прэм’ерам Расіі Аркадзем Дварковічам. Віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што ўсе беларускія прадпрыемствы, якія выклікалі нараканні расійскага боку, пераведзены ў рэжым пастаяннага маніторынгу. З некалькіх беларускіх прадпрыемстваў абмежаванні могуць быць зняты праз некалькі дзён, астатнія будуць паступова выводзіцца з рэжыму абмежаванняў на працягу 10 дзён. Беларускі бок прапануе прыняць шэраг мер для таго, каб такія сітуацыі не адбываліся ў будучым. 
Міхаіл Русы таксама падкрэсліў, што беларускія мытныя службы працуюць прафесійна і спыняюць незаконны ўвоз тавараў на тэрыторыю Мытнага саюза. Паводле яго даных, да ўвядзення Расіяй санкцый адносна заходніх прадуктаў харчавання праз тэрыторыю Беларусі штодзень перамяшчаліся транзітам каля 70-75 фур, цяпер іх колькасць значна зменшылася. Ён паведаміў, што толькі апошнім часам беларускія мытнікі спынілі 6 транспартных адзінак без неабходных суправаджальных дакументаў. У сваю чаргу, з боку Расіі была спынена спроба ўвозу без неабходных дакументаў рыбы і сухафруктаў. «Мытныя службы павінны спыняць шэры імпарт, што яны і робяць», — адзначыў Міхаіл Русы.
Новости Животноводства - Страница 98 - AgroXXI

Добавить комментарий