Аналагавае тэлебачанне адключаць

Аналагавае тэлебачанне адключацьАналагавае тэлебачанне будзе поўнасцю адключана ў Беларусі да 15 мая 2015 года

Аналагавае тэлебачанне будзе поўнасцю адключана ў Беларусі да 15 мая 2015 года, паведаміў 13 лістапада на прэс-канферэнцыі «Аб ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўкаранення лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання ў Беларусі да 2015 года» начальнік упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павел Петрулевіч.
«Да мая 2015 года ўсе аналагавыя дэцыметровыя тэлевізійныя перадатчыкі будуць выключаны на ўсіх перадаючых станцыях краіны. 15 мая трансляцыя аналагавага сігналу будзе спынена на галоўнай перадаючай станцыі краіны ў Калодзішчах», — удакладніў Павел Петрулевіч.
На 11 лістапада бягучага года лічбавае тэлевяшчанне стандарту DVB-T першага слоя нацыянальнага пакрыцця ўжо даступна 97,81 працэнта насельніцтва рэспублікі. Да мая 2015 года лічбавае тэлевізійнае вяшчанне будзе даступна 99,8 працэнта насельніцтва.
Для прыёму абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм неабходны тэлевізар з падтрымкай стандарту DVB-T і фармату кадзіравання MPEG-4 або лічбавая тэлевізійная прыстаўка з аналагічнымі параметрамі, якая падключаецца да звычайнага тэлевізара.
У Беларусі дзейнічае Дзяржаўная праграма па ўкараненні лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання да 2015 года. Для інфармавання насельніцтва аб пераходзе на лічбавае эфірнае тэлевяшчанне створана даведачная служба, на якую можна патэлефанаваць па кароткім нумары 172. За 2014 год у службу паступіла ўжо больш за 24 тыс. званкоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *