Што хвалюе крычаўлян?

Аналіз работы са зваротамі грамадзян за 9 месяцаў сёлетняга года сведчыць, што па-ранейшаму пераважная большасць з іх тычыцца камунальных праблем.

Аналіз работы са зваротамі грамадзян за 9 месяцаў сёлетняга года сведчыць, што па-ранейшаму пераважная большасць з іх тычыцца камунальных праблем. У параўнанні з адпаведным мінулагоднім перыядам іх колькасць павялічылася на 11%. У зваротах узняты наступныя праблемы: добраўпарадкаванне і асвятленне вуліц — 81, рамонт жыллёвага фонду — 52,  плата за ацяпленне і камунальныя паслугі — 18, рамонт і будаўніцтва калонак і калодзежаў — 11, нездавальняючае водазабеспячэнне — 10, рамонт вонкавых цепла- і водаадвоных сетак — 7, водаадвядзенне — 8, нездавальняючае ацяпленне — 6 і інш.
Знізілася колькасць зваротаў па пытаннях землеўладкавання, забеспячэння палівам, аховы здароўя.
Ад жыхароў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, за гэты перыяд паступіла 104 звароты, большасць з іх —  з Касцюшкавіцкага сельскага Савета.
Усяго ж у райвыканкам за студзень-верасень 2014 года паступіла 447 зваротаў грамадзян.
                               Т. Лістапад.

Добавить комментарий