Дарогі лёсу

Дарогі лёсуКожны чалавек выбірае свае жыццёвыя дарогі, якія становяцца яго лёсам. 

Кожны чалавек выбірае свае жыццёвыя дарогі, якія становяцца яго лёсам. Для 73 работнікаў ДЭУ-77 РУП «Магілёўаўтадар» лёсам сталі тыя 269,6 кіламетра ўчасткаў рэспубліканскіх дарог, якія яны абслугоўваюць. На працягу ўсяго года гэтыя кіламетры патрабуюць увагі і клопату. Вядома ж, трэба падрыхтаваць дарогі да эксплуатацыі ў летні, а таксама зімовы час, правесці неабходыя рамонты. 
Гутарым з начальнікам дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення Юрыем Байдавым. Дарэчы, субяседнік у дарожнай галіне працуе больш за 27 гадоў, у ДЭУ-77 — 16, а са студзеня 2013-га ўзначальвае ўпраўленне.Такім чынам, гэты чалавек шмат гадоў свайго жыцця прысвяціў справе, якую ён выбраў аднойчы і на ўсё жыццё. 
Юрый Канстанцінавіч расказаў, што напярэдадні надыходу халадоў перад калектывам стаяла задача — падрыхтаваць дарогі да эксплуатацыі ў зімовы час. І ўсё неабходнае зроблена. Праведзены ямачны рамонт, нарыхтавана пясчана-саляная сумесь для ліквідацыі зімовай слізкасці.  Важны напрамак работы — падрыхтоўка тэхнікі. Няма праблем і з кваліфікаванымі кадрамі. Адным словам, да работы ў зімовы час гатовы, што дазволіць гарантаваць бяспечны праезд па аўтадарозе ў зімовы час. Наперадзе зімовыя клопаты па расчыстцы дарог ад снегу, падсыпанні праезнай часткі супрацьгалалёднымі матэрыяламі. І ўсе работы па догляду за праезнай часткай дарог у зімовы час работнікі ДЭУ-77 выконваюць у тэрмін. Да прыкладу, на расчыстцы дарог ад снегу людзі і тэхніка заняты столькі часу, колькі патрэбна,  каб забяспечыць бяспечны праезд. Такі сэнс работы дарожнікаў у зімовы час. 
…Рыхтуе свой грузавы аўтамабіль да выхаду на лінію вадзіцель Сяргей Іваноў. Гэта вопытны работнік, якому даверылі новы «МАЗ». І Сяргей Пятровіч не падводзіць. Тэхніку заўсёды ўтрымлівае ў спраўным стане, а яшчэ якасна выконвае любую даручаную справу. Прычым, ён не толькі дастаўляе на дарогу неабходныя грузы, але і дапамагае рамонтнай брыгадзе. 
— Добры стымул у рабоце — гэта тое, — расказаў вадзіцель, — што адчуваеш, што твая праца патрэбна і ты прыносіш карысць людзям.
Сваё прафесійнае свята калектыў сустракае годна. Будуць і ўзнагароды, і словы ўдзячнасці за сумленную працу. Упэўнены, што і вадзіцелі, якія карыстаюцца ўчасткамі рэспубліканскіх дарог, што стаяць на балансе ДЭУ-77, таксама скажуць добрае слова.
                 Уладзімір Далецкі. 

Добавить комментарий