Завяршаецца ўборка

Завяршаецца ўборка лёну ў структурным падраздзяленні «Маляцічы» СВК «Бель». Гаспадарка яго вырошчвала сёлета на 150 гектарах.Завяршаецца ўборка лёну ў структурным падраздзяленні «Маляцічы» СВК «Бель». Гаспадарка яго вырошчвала сёлета на 150 гектарах.

Трэба адзначыць, што ўборка праведзена механічным спосабам, без прыцягнення людскіх рэсурсаў. Былі задзейнічаны 6 прэспадборшчыкаў.
Як паведаміла галоўны аграном гаспадаркі Таццяна Маркевіч, увесь лён запрэсаваны — каля 500 тон, якасць прадукцыі добрая —  на Шклоўскі льнозавод прымаецца нумарам 1,25.
Вызначыць кагосьці з механізатараў Т. Маркевіч не змагла. «Усе ідуць роўна», — сказала галоўны аграном. Гэта Аляксандр Круглікаў, Аляксей Шкундзянкоў, Вадзім Іваноў, Уладзімір Мянцянік, Аляксандр Пацукоў, Юрый Юлкін.
                                 Т. Лістапад.
На здымку: убіраюцца апошнія гектары лёну ў СП «Маляцічы» СВК «Бель».

Добавить комментарий