“Час Зямлі”

Штогод праходзіць міжнародная экалагічная акцыя “Час Зямлі”. Неабыякавыя людзі ва ўсім свеце на га­дзіну выключаюць святло і электрапрыборы. На 60 хвілін гаснуць вокны ў многіх будынках, падсветка культурных помнікаў… Акцыя праводзіцца, каб звярнуць увагу людзей на глабальныя экалагічныя праблемы, сфарміраваць беражлівыя адносіны да прыроды і рэсурсаў планеты. Сёлета “Час Зямлі” адбудзецца 24 сакавіка з 20.30 да 21.30. А ці далучацца да акцыі крычаўляне?

Наталля Леанідаўна:
— Я, канечне, далучуся да акцыі. А ўвогуле наша сям’я стараецца эканоміць электраэнергію – пераходзім, напрыклад, на святлодыёдныя лямпачкі, якія спажываюць менш энергіі.
Алег і Надзея:
— Пра акцыю ведаем і абавязкова далучымся. Канечне, стараемся эканоміць. На працы, калі няма пакупнікоў, выключаем святло. А дома ўключаем толькі ў тым пакоі, у якім знаходзімся.
Любоў Яўгенаўна:
— Пра акцыю чула, адключу святло і, па магчымасці, элект­рапрыборы, акрамя, канечне, халадзільніка. Я вельмі стараюся эканоміць, хаджу за хатнімі ўслед – выключаю святло.
Вера Васільеўна:
— Мы, пенсіянеры, заўсёды эканомім. Калі глядзім тэлевізар, святло тушым і без патрэбы яго не ўключаем. Да акцыі “Час Зямлі” далучымся, адключым

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *