Зарплаты медыкам плануюць павысіць

Зарплаты медыкам  плануюць павысіць

 

Зарплаты некаторым работнікам аховы здароўя плануюць павысіць у Беларусі з 1 снежня, паведаміў карэспандэнту БелТА старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Роберт Часнойць.
Галіновы прафсаюз разам з Міністэрствам аховы здароўя ва ўстаноўленым парадку ўнеслі прапановы па павелічэнні зарплаты нізкааплатным катэгорыям работнікаў аховы здароўя. Плануецца павысіць тарыфныя аклады малодшаму медперсаналу, а таксама ўрачам-пачаткоўцам, якія не маюць кваліфікацыйных катэгорый і вопыту работы. Павышэнне зарплаты закране спецыялістаў, якія працуюць у дзяржаўных установах аховы здароўя.
Рашэнне аб павелічэнні заработнай платы медыцынскім работнікам прымаецца на ўзроўні ўрада.
Сярэдні заработак па галіне са студзеня па верасень 2017 года павялічыўся ў сярэднім на 14 працэнтаў. Прычым у дактароў павелічэнне склала 12,7 працэнта, сярэдняга медперсаналу — 12,6 працэнта. За верасень сярэдні заработак у цэлым па сферы дасягнуў Br655,2, у тым ліку ўрачоў — Br1023 (пры каэфіцыенце сумя­шчальніцтва 1,39), сярэдніх медыцынскіх работнікаў — Br646,5 (пры каэфіцыенце сумяшчальніцтва — 1,23).
Роберт Часнойць адзначыў, што пытанні павышэння зарплаты знаходзяцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя і галіновага прафсаюза, вядуцца пошукі крыніц і шляхоў яе павышэння.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *