“За бяспеку разам!”

 

Пад такой назвай прахо­дзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджванні пажараў і гібелі людзей на іх у жыллёвым фондзе. Супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях абследавана больш за 2900 домаўладанняў. У тым ліку праверылі 21 сям’ю, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 221 адзінокага, адзінока пражываючага грамадзяніна, 8 адзінокіх і адзінока пражываючых інвалідаў, 12 чалавек, якія вя­дуць асацыяльны лад жыцця. 12 асоб былі разгледжаны на пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку. У сацыяльную службу была накіравана 101 інфармацыя пра неабходнасць аказання дапамогі пажылым людзям. У рамках акцыі работнікі РАНС выступаюць па пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі ў працоўных калектывах. Спецыялісты здейснілі 44 рэйды па праверцы проціпажарнага стану паддашкаў, падвалаў і месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах. 
Работнікі РАНС пры абследаванні домаўладанняў правяраюць пячное ацяпленне, электраправодку, праводзяць інструктаж. Калі парушэнні выяўлены, напрыклад, у сям’і з дзецьмі, накіроўваюць інфармацыю ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *