«Нашы дзеці»

 

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» пройдзе ў Беларусі з 11 снежня 2017 года па 10 студзе­ня 2018-га. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 кастрычніка №805, паведамілі БелТА ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі.
У час акцыі кіраўнікі рэспуб­ліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя бальніцы, ака­жуць ім дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем, уручаць дзецям падарункі.
У Палацы Рэспублiкi 22 снежня адбудзецца дабрачыннае навагодняе свята. На яго запросяць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзяцей-інвалідаў, дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў, выхаванцаў кадэцкіх вучылішчаў.
Акрамя таго, пастановай рэкамендавана правесці 26-30 снежня ў час школьных канікул дабрачынныя навагоднія святы для дзяцей у абласных цэнтрах і Мінску, а таксама ва ўсіх гарадах і раёнах краіны.

Добавить комментарий