Чыста не там, дзе прыбіраюць

Чыста не там,  дзе прыбіраюць

 

У суботу прайшоў раённы суботнік па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан тэрыторыі раёна.

а там, дзе не насмечваюць. І пакуль мы не ўсвядмім гэтую простую ісціну і не будзем прытрымлівацца яе, навесці належны парадак у горадзе і сельскіх населеных пунктах не атрымаецца. Адзін будзе кідаць смецце, а другі за ім прыбіраць…
У суботу прайшоў раённы суботнік па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан тэрыторыі раёна. Калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў працавалі на замацаваных і прылягаючых тэрыторыях, высякалі дзікарослае кустоўе, прыбіралі несанкцыянаваныя звалкі, выконвалі іншыя работы. У знакавым для гараджан месцы –  парку Перамогі – убіралі апалае лісце.  Дарэчы, рабілася гэта і напярэдадні – у час Адзіных санітарных дзён.
Адным з асноўных аб’ектаў суботніка можна  лічыць абуладкаванне Святой крыніцы. Тут на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыем Бачковым працавалі работнікі апарату райвыканкама, ААТ «Крычаўцэментнашыфер”, УКВП «Камунальнік”: пасля распланіроўкі рабілі паглыбленні для падыходаў да самой крыніцы, умацоўвалі іх шчэбенем, пяском…
Актыўна папрацавалі на замацаваных і ўласных тэрыторыях работнікі сярэдніх школ №№ 8, 3, дзіцячых садкоў, устаноў культуры, сацыяльнай сферы, цэнтральнай раённай бальніцы, занальнага вузла электрычнай сувязі і многія іншыя. Шмат было зроблена ў час суботніка і ў сельскіх населеных пунктах.
Акцыя «Чысты горад – восень 2017” працягваецца.
Т. Лістапад.
Фота Аляксандра Гаўрыленкі.

Чыста не там,  дзе прыбіраюць

 

Чыста не там,  дзе прыбіраюць

 

Чыста не там,  дзе прыбіраюць

 

Чыста не там,  дзе прыбіраюць

 

Чыста не там,  дзе прыбіраюць

 

Чыста не там,  дзе прыбіраюць

 

Чыста не там,  дзе прыбіраюць

 

Чыста не там,  дзе прыбіраюць

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *