«Чарнобыль: мужнасць і памяць»

«Чарнобыль: мужнасць і памяць»Пад такой назвай у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адкрылася кніжная выстава, прысвечаная дваццаць восьмай гадавіне чарнобыльскай трагедыі. 

Пад такой назвай у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адкрылася кніжная выстава, прысвечаная дваццаць восьмай гадавіне чарнобыльскай трагедыі. На ёй прадстаўлена разнастайная літаратура, якая ўключае мастацкія творы, навукова-пазнавальныя, медыцынскія матэрыялы і інш. А напярэдадні 26 красавіка раённы інфармацыйна-ідэалагічны цэнтр правёў гадзіну трывогі з навучэнцамі агратэхнічнага каледжа «Чарнобыльскі шлях праходзіць скрозь гады”. Трагедыя Чарнобыля заключаецца ў тым, што людзі сутыкнуліся з праявамі атамнай энергіі менавіта ў форме так званага «мірнага атама”. Галоўнае ў гэтай трагедыі – яе ўрокі. Мы не маем права забывацца на іх. Такіх катастроф больш не павінна быць. Таму, калі мы будзем будаваць будучыню, мы заўсёды павінны памятаць урокі Чарнобыля. Вельмі яскрава пра трагедыю сказаў паэт Анатоль Грачанікаў:
«Ах, Чарнобыль…
Чарнобыль…
Чарнобыль!
Неславутая ў свеце АЭС!..
Ты ў свае праглынула вантробы
Нашу вёску і поле, і лес.
І, здаецца, не атам твой «мірны”
У глухіх ненажэрных катлах —
Там гараць нашы хаты і свірны,
Там гарыць наш палескі абсяг.
Атруціла зямельку і мову,
Долю нашу скруціла ты ў крук.
І расплавіла шчасця падкову,
Што вякамі каваў паляшук…”
                                   Сяргей Дынікаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *