“Ой, калядачкі, бліны-ладачкі…”

 

Калядныя святы пачаліся з 6 студзеня і завершацца 19-га. Як сведчаць крыніцы, у дахрысціянскі перыяд сярод народных земляробчых абрадаў і святаў Каляды займалі галоўнае месца.  З усталяваннем у нашай краіне хрысціянства Каляды былі прымеркаваны да рэлігійных святаў Нараджэння Хрыстова і Хрышчэння Гасподня. У нашых месцах хрысціянская абраднасць шчыльна пераплецена  з народнымі святочнымі звычаямі. Менавіта ў гэты перыяд   праводзяцца варажба, розныя забавы, гульні, па дварах ходзяць калядоўшчыкі і спяваюць калядныя песні. У апошні час   традыцыя калядавання стала вельмі папулярная сярод моладзі.
А ў мінулую суботу  ў мікрараёне «Камсамольскі”, каля кафе «Апельсін”, прайшло тэатралізаванае свята «Каляды”. Тут былі разгорнуты гандлёвыя кропкі, дзеці каталіся з горкі, а на сцэне гучала музыка,  ішло  тэатралізаванае дзейства. Яго галоўнымі героямі былі гаспадар і гаспадыня, да якіх прыйшлі калядоўшчыкі з казой і са «звяздой” – зоркай на кіі. Калядоўшчыкі спявалі песні, скакалі пад музыку. За гэта атрымалі пачастункі (сала, каўбасу) і іншае. 
Свята прадоўжылася выступленнем народнага хору ветеранаў, канцэртнай праграмай і  конкурсамі з прызамі.

Добавить комментарий