“У Новы год з добрымі пажаданнямі”

Пад такой назвай у цэнтральнай бібліятэцы ўпершыню прай­шла навагодняя літаратурная ёлка. Супрацоўнікі падрыхтавалі гульні і конкурсы для навучэнцаў 12-й групы спецыяльнасці «тынкоўшчык-абліцоўшчык” агратэхнічнага каледжа. 

“У Новы год  з добрымі  пажаданнямі”

 

Пад такой назвай у цэнтральнай бібліятэцы ўпершыню прай­шла навагодняя літаратурная ёлка. Супрацоўнікі падрыхтавалі гульні і конкурсы для навучэнцаў 12-й групы спецыяльнасці «тынкоўшчык-абліцоўшчык” агратэхнічнага каледжа. «Мы праводзім літаратурную ёлку, каб прывіць моладзі любоў да чытання. Моладзь сёння чытае, але, у асноўным, электронную кнігу. А мы хочам прыцягнуць увагу да друкаваных твораў і менавіта бе­ларускіх”, – сказала загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнт­ральнай бібліятэкі Галіна Чыстап’ян. 
Літаратурная ёлка пачалася з гатавання навагодняга чараўніцтва. Сярод «інгрэдыентаў рэцэпта” – усмешкі хлопцаў і дзяўчат, якія вядучая Казачніца «сабрала” ў гліняны гаршчок. Мерап­рыемства пачалося з добрага настрою. З’явілася Васіліса Прамудрая, якая разам з Казачніцай пазнаёміла навучэнцаў з гісторыяй Новага года. Нечаканым для хлопцаў і дзяўчат стала, што раней свята адзначалася 1 сакавіка, пасля – 1 верасня. Увогуле ўсе навагоднія цуды пачынаюцца з ёлкі. Таму сярод першых конкурсаў мерапрыемства – турнір «З гісторыі навагодняй ёлкі”. Цікава, што раней лясную прыгажуню на свята падвешвалі да столі верхавінай уніз. Дарэчы, у бібліятэцы ёлка своеасаблівая – інсталяцыя з кніжак, прыбраная гірляндай і мішурой. 
Сярод літаратурных конкурсаў свята – «Казачныя пытанні” пра мастацкія творы, дзе згадваецца зіма. У бібліятэцы арганізавана кніжная выстава «Усё пра Новы год”. Для навучэнцаў каледжа вядучыя зрабілі агляд выданняў: расказалі, дзе можна пачытаць пра Дзеда Мароза, як упрыгожыць дом, што прыгатаваць… Хутка зазірнулі на агеньчык і самі гаспадары свята – Дзед Мароз, вясёлы і жартаўлівы, і Снягурачка, прыгожая і ўсмешлівая. Разам з навучэнцамі яны запалілі ёлку, адгадалі загадкі і пагулялі ў «Снежкі”, «Джынсавую ліхаманку” і «Мабільную дуэль”. Удзельнікі траплялі снежкамі ў валёнкі, строіліся ў ланцужок ад самых светлых да самых цёмных джынсаў, званілі сяб­рам. Завяршылася свята навагоднімі парадамі: галоўнае – удосталь весяліцца і загадваць жаданні. Хлопцы і дзяўчаты атрымалі салодкія прызы. У гульнях і конкурсах вялікай актыўнасцю і арыгінальнымі адказамі праявіўся Станіслаў Ерафееў. «Было вельмі весела. Прыгожая кніжная ёлка, цікавыя гульні…” – падзяліўся навучэнец. А Вользе Карпалавай запомнілася гісторыя Новага года і святочнай ёлкі. 

Добавить комментарий