Добраўпарадкаванне Святой крыніцы і іншае

У мінулую суботу прайшоў раённы суботнік.

 

У мінулую суботу прайшоў раённы суботнік.
А напярэдадні былі створаны рабочыя групы, якія каар­дынавалі дзеянні ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства, а таксама зацверджаны пералік мерапрыемстваў і аб’ектаў для работы ў час суботніка.
Частка прадстаў­нікоў пра­цоў­ных калектываў была за­дзей­нічана на сваіх рабочых месцах, другія займаліся добраўпарадкаваннем і навя­дзеннем сані­тарнага парадку на замацаваных і ўласных тэрыторыях.
Так, работнікі ­УКВП «Ка­му­­­­нальнік” праводзілі прафі­ліраванне мясцовасці каля Святой крыніцы, удзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў урагана ў Маляціцкім сельскім Савеце, у прыватнасці, працавалі на могілках у вёсцы Сарочына. Работнікі культустаноў гэтага сельсавета і іншыя наводзілі парадак на вуліцах аграгарадка. Дарэчы, сёлета ў аграгарадку Маляцічы будуць праведзены раённыя «Дажынкі”.
Вяліся работы каля гаражных масіваў, прыбіраліся несанкцыянаваныя звалкі і інш.
Сродкі, атрыманыя ад правя­дзення раённага суботніка, плануецца ў далейшым накіраваць на добраўпарадкаванне зоны адпачынку «Святая крыніца”, на падрыхтоўку ўстаноў дашкольнай адукацыі да навучальнага 2016-2017 года.

Добавить комментарий