“Цуды на Каляды” для выхаванцаў ЦКРН

6 студзеня па Магілёўскай вобласці прайшлі фінальныя мерапрыемствы абласной даб-рачыннай акцыі ГА “БРСМ” і ГА “БРПА” “Цуды на Каляды”. На працягу некалькіх тыдняў ва ўнівермагу “Цэнтральны” Магілёва валанцёры руху “Добрае сэрца” размяшчалі на сваеасаблівай “Ёлцы жаданняў” паштоўкі з марамі дзяцей, а любы жадаючы мог увасобіць іх у жыццё.
Крычаўшчына таксама прымала ўдзел у гэтай акцыі. У мінулую сераду ў раённым Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшло святочнае мерапрыемства. Дзетак наведалі Дзед Мароз са Снягуркай, а таксама галоўныя спецыялісты абласнога камітэта ГА “БРСМ” Алена Першына і Анжаліка Яўных і валанцёры руху “Добрае сэрца”. Яны павесяліліся з дзецьмі, паслухалі вершы ў іх выкананні, павіншавалі са святамі. І, канешне, уручылі доўгачаканыя падарункі асабіста кожнаму, а таксама пакінулі пад ёлкай і падарункі для ЦКРН. Павіншаваць дзетак, іх бацькоў і супрацоўнікаў Цэнт-ра з Калядамі прыйшлі таксама намеснік старшыні райвыканкама Вольга Сляпнёва і першы сакратар районнай арганізацыі ГА “БРСМ” Марына Календарова.
У гэты дзень госці горада прывезлі ў ЦКРН шмат навагодніх падарункаў, але галоўнымі з іх, канешне, былі яркія эмоцыі, шчырыя віншаванні, а галоўнае – шчаслівыя посмешкі дзяцей.

Дар’я Баравікова.

Добавить комментарий