Быць руплівым гаспадаром

У раёне працягваецца вясенні месячнік па добраўпарадкаванні, навядзенні санітарнага парадку і падрыхтоўцы гарадскіх тэрыторый да летняга перыяду «Чысты горад — вясна 2016»

 

.

У раёне працягваецца вясенні месячнік па добраўпарадкаванні, навядзенні санітарнага парадку і падрыхтоўцы гарадскіх тэрыторый да летняга перыяду «Чысты горад — вясна 2016». Штотыднёва пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Васіля Сысоева праводзяцца пасяджэнні раённага штаба.
На чарговае пасяджэнне былі запрошаны кіраўнікі гаражных кааператываў, садоўніцкіх таварыстваў. Справа ў тым, што на іх тэрыторыі і непадалёк арганізоўваюцца несанкцыянаваныя звалкі. Да прыкладу, летась у час раённага суботніка працаўнікі ААТ «Крычаўцэментнашыфер», ДБУ-20 наводзілі парадак каля гаражоў па вуліцы Кастрычніцкая, а сёлета несанкцыянаваныя «падснежнікі» з’явіліся тут зноў. І хто, як не ўладальнікі гаражоў, іх утварае? Пагэтаму і вымушана будзе раённая ўлада, калі не навядзецца парадак, прымаць неардынарныя меры.
На пасяджэнні штаба былі абмеркаваны бягучыя пытанні, пастаўлены задачы на будучы тыдзень, разгледжаны пытанні арганізацыі і правядзення раённага суботніка.

Добавить комментарий