Акцыя «Нашы дзеці»

10 снежня стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».

На працягу месяца ва ўсіх раёнах вобласці пройдуць дзіцячыя навагоднія святы з удзелам кіраўніцтва вобласці, раённых выканаўчых камітэтаў, прадпрыемстваў. У калядныя і навагоднія святы яны наведаюць 52 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, 23 цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 6 дзіцячых сацыяльных прытулкаў, 10 інтэрнатных устаноў і г. д. Галоўная рэгіянальная навагодняя ўрачыстасць папярэдне запланавана на 29 снежня. У Палац культуры вобласці запросяць дзяцей з усіх рэгіёнаў: выдатнікаў вучобы, пераможцаў раённых і абласных алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, лідараў і актывістаў дзіцячых грамадскіх арганізацый, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, навучэнцаў абласнога кадэцкага вучылішча, выхаванцаў інтэрнатных устаноў адукацыі і прыватнай сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі «SOS-Дзіцячая вёска Магілёў».
23-24 снежня 100 дзяцей з Магілёўскай вобласці стануць гасцямі дабрачыннага свята з удзелам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Палацы Рэспублікі. Таксама ў навагодніх мерапрыемствах у сталічным Палацы Незалежнасці 27-29 снежня прыме ўдзел дэлегацыя навучэнцаў і студэнтаў рэгіёна, а 29 снежня — дзеці сацыяльна ўразлівых катэгорый.
Навагоднія паказы пройдуць у традыцыйным фармаце, але абавязкова з захаваннем санітарна-эпідэміялагічных мер і сацыяльнага дыстанцыянавання. Без увагі і падарунка не застанецца ні адно дзіця. Акцыя «Нашы дзеці» — гэта выдатная магчымасць, каб падзяліцца часцінкай свайго душэўнага цяпла з дзеткамі, для якіх вельмі важна адчуваць увагу і клопат дарослых.

***
У рамках акцыі «Нашы дзеці» ў вобласці пройдзе марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», мэта якога — аказанне матэрыяльнай дапамогі дзецям з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам і дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Яго арганізуе абласное аддзяленне РГА «Беларускі дзіцячы фонд» пры падтрымцы аблвыканкама. Прапануем адгукнуцца на гэту акцыю дабрыні і міласэрднасці.
Разліковы рахунак: BY45BLBB30150700038162001001 у Дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Магілёўскай вобласці BIC BLBBBY2X, або праз сістэму АРІП на дабрачынны рахунак для BY25BLBB31350700038162G01002.
Традыцыйна на канале «Беларусь 4. Магілёў» у прамым эфіры пройдзе аднайменны тэлемарафон. Сёлета ён адбудзецца 18 снежня з 14.00 да 20.30.

Добавить комментарий